Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ПАНЦЫРАЎ (ПАНЦЫРЕВ) Дзеамід Іванавіч
[1888, Сувалкі Беластоцкага пав., цяпер Польшча — ?]. З сялянскай сям’і. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў настаяцелем ва Успенскай царкве в. Апідамы, цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 24.3.1949. Асуджаны 13.6.1949 асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агітацыю» дa 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 13.12.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 2.12.1987 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.