Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАНЦЫРАЎ (ПАНЦЫРЕВ) Дзеамід Іванавіч 

ПАНЦЫРАЎ (ПАНЦЫРЕВ) Дзеамід Іванавіч

[1888, Сувалкі Беластоцкага пав., цяпер Польшча — ?]. З сялянскай сям’і. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў настаяцелем ва Успенскай царкве в. Апідамы, цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 24.3.1949. Асуджаны 13.6.1949 асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агітацыю» дa 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 13.12.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 2.12.1987 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".