Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ПАНУРЫН (ПАНУРИН) Елісей Паўлавіч
[1892, Быхаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы ў мяст. Семежава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 13.4.1929. Асуджаны 26.7.1929 са святарамі Юліянам Астроўскім, Уладзімірам Хіраскам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную агітацыю» дa 3 гадоў ссылкі 16.11.1931 справа перагледжана, прыгавораны за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.6.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа П. № 26111-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.