Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАНУРЫН (ПАНУРИН) Елісей Паўлавіч 

ПАНУРЫН (ПАНУРИН) Елісей Паўлавіч

[1892, Быхаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. У  1920-я г.  настаяцель Пакроўскай царквы ў мяст. Семежава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 13.4.1929. Асуджаны 26.7.1929 са святарамі Юліянам Астроўскім, Уладзімірам Хіраскам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную агітацыю» дa 3 гадоў ссылкі 16.11.1931 справа перагледжана, прыгавораны за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.6.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа П. № 26111-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".