Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ПАЛІТЫКА (ПОЛИТЫКО, ПОЛИТИКО) Афанасій Паўлавіч 

ПАЛІТЫКА (ПОЛИТЫКО, ПОЛИТИКО) Афанасій Паўлавіч

[1862, мяст. Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 21.12.1938, ГУЛАГ]. Беларус. Да арышту стараста і вартаўнік Мікалаеўскай царквы ў родным мяст. Арыштаваны 18.9.1937. Асуджаны 5.10.1937 з другім вартаўніком Ягорам Іванавічам Масіхам (1904) тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Загінуў у канцлагеры. Рэабілітаваны 21.11.1964 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Групавая справа П. і інш. № 8946 захоўваецца ў  архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".