Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПАЛІТЫКА (ПОЛИТЫКО, ПОЛИТИКО) Афанасій Паўлавіч
[1862, мяст. Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 21.12.1938, ГУЛАГ]. Беларус. Да арышту стараста і вартаўнік Мікалаеўскай царквы ў родным мяст. Арыштаваны 18.9.1937. Асуджаны 5.10.1937 з другім вартаўніком Ягорам Іванавічам Масіхам (1904) тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Загінуў у канцлагеры. Рэабілітаваны 21.11.1964 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Групавая справа П. і інш. № 8946 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.