Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ПАЛАЎЧЭНЯ (ПОЛОВЧЕНЯ) Якаў Міхайлавіч 

ПАЛАЎЧЭНЯ (ПОЛОВЧЕНЯ) Якаў Міхайлавіч

[1877, в. Языль Бабруйскі пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. — 1933 (?), Мінск, турма АДПУ], селянін-аднаасобнік, стараста Спаса-Праабражэнскага храма ў роднай вёсцы. Арыштаваны 27.12.1932 з братам Лявонам на хут. Глінішча тагачаснага Старадарожскага р-на. Праходзіў па адной справе з настаяцелем храма Уладзімірам Хрышчановічам і шэрагам актыўных прыхаджан. Асуджаны 12.2.1933 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Сям’я выслана за межы БССР. Рэабілітаваны 31.3.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа П. і інш. № 22818-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".