Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАЛАЎЧЭНЯ (ПОЛОВЧЕНЯ) Якаў Міхайлавіч 

ПАЛАЎЧЭНЯ (ПОЛОВЧЕНЯ) Якаў Міхайлавіч

[1877, в. Языль Бабруйскі пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. — 1933 (?), Мінск, турма АДПУ], селянін-аднаасобнік, стараста Спаса-Праабражэнскага храма ў роднай вёсцы. Арыштаваны 27.12.1932 з братам Лявонам на хут. Глінішча тагачаснага Старадарожскага р-на. Праходзіў па адной справе з настаяцелем храма Уладзімірам Хрышчановічам і шэрагам актыўных прыхаджан. Асуджаны 12.2.1933 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Сям’я выслана за межы БССР. Рэабілітаваны 31.3.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа П. і інш. № 22818-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"