Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ПАЖАРЫЦКІ (ПОЖАРИЦКИЙ) Фёдар Паўлавіч 

ПАЖАРЫЦКІ (ПОЖАРИЦКИЙ) Фёдар Паўлавіч

[1883, мяст. Горкі Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 1930 (?), турма АДПУ], святар. Беларус. Скончыў гарадское вучылішча. З 1912 настаяцель Свята-Духавай царквы в. Пярэвалачная (Пярэвалачня) Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. З 1913—14 служыў у Пакроўскім храме в. Чырвоная Буда (тагачасны паштовы адрас: ст. Насавічы) Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. Быў жанаты, меў шасцёра непаўналетніх дзяцей. Арыштаваны 9.1.1930 у Горках. Асуджаны калегіяй АДПУ 3.3.1930 за «антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць супраць калектывізацыі сельскай гаспадаркі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 26.9.1989. Асабовая справа П. № 16850-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".