Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАЖАРЫЦКІ (ПОЖАРИЦКИЙ) Фёдар Паўлавіч 

ПАЖАРЫЦКІ (ПОЖАРИЦКИЙ) Фёдар Паўлавіч

[1883, мяст. Горкі Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 1930 (?), турма АДПУ], святар. Беларус. Скончыў гарадское вучылішча. З 1912 настаяцель Свята-Духавай царквы в. Пярэвалачная (Пярэвалачня) Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. З 1913—14 служыў у Пакроўскім храме в. Чырвоная Буда (тагачасны паштовы адрас: ст. Насавічы) Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. Быў жанаты, меў шасцёра непаўналетніх дзяцей. Арыштаваны 9.1.1930 у Горках. Асуджаны калегіяй АДПУ 3.3.1930 за «антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць супраць калектывізацыі сельскай гаспадаркі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 26.9.1989. Асабовая справа П. № 16850-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"