Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ПАВЕЛ (ГАЛЬКОЎСКІ)
[9.1.1864, мяст. Усвяты Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія — 19.10.1945], мітрапаліт. Сын святара Міхаіла Галькоўскага. Скончыў Віцебскую духовную семінарыю. Служыў з 1882. Рукапаложаны ў іераманаха (1898). З 1900 (?) настаяцель царквы Раства Хрыстова ў Віцебску, член Полацкай духоўнай кансісторыі. З 1905 служыў у Віцебскім Уваскрасенскім храме, выкладаў Закон Божы ў Заручаеўскай царкоўна-прыходскай школе, быў членам Віцебскай духоўнай кансісторыі. З 1915 (?) — у Пакроўскім кафедральным саборы ў Віцебску, старшыня губернскага «Союза Русского народа». З 1919 духаўнік Афонскага падвор’я. 5.8.1921 хіратанісаны ў епіскапа Бузулукскага, вікарыя Самарскай епархіі. З 1921 часова кіруючы Самарскай епархіяй. Арыштаваны ў 1924. Асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Краснаводск, цяпер Туркменбашы, Туркменія. З 28.9.1927 кіраваў Ягор’еўскай епархіяй. З 14.2.1928 часова кіруючы Варонежскай, з 31.12.1928 Уладзімірскай епархіямі. З 31.10.1929 епіскап Іванава-Вазнясенскі. 9.4.1930 узведзены ў сан архіепіскапа. У крас. 1931 удзельнічаў у зімовай сесіі Свяшчэннага Сінода. 1.5.1932 узнагароджаны правам нашэння крыжа на клабуку. У 1935 узведзены ў сан мітрапаліта Іванава-Вазнясенскага. Зноў арыштаваны 8.3.1936. Абвінавачваўся ў «кіраўніцтве контррэвалюцыйнай арганізацыяй, захоўванні і распаўсюджванні кнігі «Протоколы сионских мудрецов» і інш. 21.6.1936 асобай нарадай пры НКВД СССР прыгавораны да ссылкі ў Казахстан. Рэабілітаваны ў 1990.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; www.diocese.ru.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.