Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАВЕЛ (ГАЛЬКОЎСКІ) 

ПАВЕЛ (ГАЛЬКОЎСКІ)

[9.1.1864, мяст. Усвяты Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія — 19.10.1945], мітрапаліт. Сын святара Міхаіла Галькоўскага. Скончыў Віцебскую духовную семінарыю. Служыў з 1882. Рукапаложаны ў іераманаха (1898). З 1900 (?) настаяцель царквы Раства Хрыстова ў Віцебску, член Полацкай духоўнай кансісторыі. З 1905 служыў у Віцебскім Уваскрасенскім храме, выкладаў Закон Божы ў Заручаеўскай царкоўна-прыходскай школе, быў членам Віцебскай духоўнай кансісторыі. З 1915 (?) — у Пакроўскім кафедральным саборы ў Віцебску, старшыня губернскага «Союза Русского народа». З 1919 духаўнік Афонскага падвор’я. 5.8.1921 хіратанісаны ў епіскапа Бузулукскага, вікарыя Самарскай епархіі. З 1921 часова кіруючы Самарскай епархіяй. Арыштаваны ў 1924. Асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Краснаводск, цяпер Туркменбашы, Туркменія. З 28.9.1927 кіраваў Ягор’еўскай епархіяй. З 14.2.1928 часова кіруючы Варонежскай, з 31.12.1928 Уладзімірскай епархіямі. З 31.10.1929 епіскап Іванава-Вазнясенскі. 9.4.1930 узведзены ў сан архіепіскапа. У крас. 1931 удзельнічаў у зімовай сесіі Свяшчэннага Сінода. 1.5.1932 узнагароджаны правам нашэння крыжа на клабуку. У 1935 узведзены ў сан мітрапаліта Іванава-Вазнясенскага. Зноў арыштаваны 8.3.1936. Абвінавачваўся ў «кіраўніцтве контррэвалюцыйнай арганізацыяй, захоўванні і распаўсюджванні кнігі «Протоколы сионских мудрецов» і інш. 21.6.1936 асобай нарадай пры НКВД СССР прыгавораны да ссылкі ў Казахстан. Рэабілітаваны ў 1990.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; www.diocese.ru.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"