Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ОСІПАЎ (ОСИПОВ) Феадот Грыгор’евіч
[1874, в. Гілі Сененскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — 31.3.1933, Магілёў, турма АДПУ], абнаўленчы святар, верагодна, брат Ксенафонта Грыгор’евіча Осіпава* і Іаана Грыгор’евіча Осіпава** . Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Міхайлаўскай царкве в. Маляўка Сененскага пав., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. Падчас арышту настаяцель Свята-Троіцкага храма ў мяст. Шапялевічы Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 3.2.1933. Асуджаны 21.3.1933 з інш. свяшчэннаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.9.1964 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа О. і інш. № 8920-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.