Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ОСІПАЎ (ОСИПОВ) Феадот Грыгор’евіч 

ОСІПАЎ (ОСИПОВ) Феадот Грыгор’евіч

[1874, в.  Гілі Сененскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — 31.3.1933, Магілёў, турма АДПУ], абнаўленчы святар, верагодна, брат Ксенафонта Грыгор’евіча Осіпава*  і Іаана Грыгор’евіча Осіпава** . Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Міхайлаўскай царкве в. Маляўка Сененскага пав., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. Падчас арышту настаяцель Свята-Троіцкага храма ў мяст. Шапялевічы Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 3.2.1933. Асуджаны 21.3.1933 з інш. свяшчэннаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.9.1964 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа О. і інш. № 8920-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


* Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У?1900—10 служыў у Раства-Багародзіцкай царкве ў мяст. Шумячы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія.
** Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У?1900—10 служыў у Ільінскім храме в. Целяшы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл., благачынны 1-й акругі цэркваў Чэрыкаўскага пав.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".