Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » НІКАЛАЕЎ (НИКОЛАЕВ) Дзімітрый Якаўлевіч
[1877, в. Папоўшчына Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., з 1941 в. Зарэчча Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — ?], святар. Беларус. У 1910-я г. служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Папараткі Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл., у 1920-я г. — у роднай вёсцы. Арыштаваны 26.2.1932. Асуджаны калегіяй АДПУ 15.4.1932 з актыўнымі прыхаджанамі Андрэем Сцяпанавічам Міхальчанкам (1874), Аляксандрам Міхайлавічам Хайноўскім (1901), Сцяпанам Грыгор’евічам Карачанкам (1865) за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 11.7.1989. Групавая справа Н. і інш. № 10070 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.