Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » НІКАЛАЕЎ (НИКОЛАЕВ) Дзімітрый Якаўлевіч 

НІКАЛАЕЎ (НИКОЛАЕВ) Дзімітрый Якаўлевіч

[1877, в. Папоўшчына Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., з 1941 в. Зарэчча Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — ?], святар. Беларус. У 1910-я г. служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Папараткі Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл., у 1920-я г. — у роднай вёсцы. Арыштаваны 26.2.1932. Асуджаны калегіяй АДПУ 15.4.1932 з актыўнымі прыхаджанамі Андрэем Сцяпанавічам Міхальчанкам (1874), Аляксандрам Міхайлавічам Хайноўскім (1901), Сцяпанам Грыгор’евічам Карачанкам (1865) за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 11.7.1989. Групавая справа Н. і інш. № 10070 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".