Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » НАЎРОЦКІ (НАВРОЦКИЙ) Іаан
[1897, в. Блужа, цяпер Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — ?], сын Якава Наўроцкага, малодшы брат Аляксандра Наўроцкага. У 1920-я г. дыякан Успенскай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 16.2.1930. Асуджаны 5.3.1930 са святаром царквы Пятром Іўліевым і шэрагам актыўных прыхаджан асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР (Кем). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа Н. і інш. № 29919-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.