Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » НАЎРОЦКІ (НАВРОЦКИЙ) Іаан 

НАЎРОЦКІ (НАВРОЦКИЙ) Іаан

[1897, в. Блужа, цяпер Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — ?], сын Якава Наўроцкага, малодшы брат Аляксандра Наўроцкага. У 1920-я г. дыякан Успенскай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 16.2.1930. Асуджаны 5.3.1930 са святаром царквы Пятром Іўліевым і шэрагам актыўных прыхаджан асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР (Кем). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа Н. і інш. № 29919-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"