Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » НАЎРОЦКІ (НАВРОЦКИЙ) Георгій Сяргеевіч
[1883, мяст. Расасна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — 3.3.1930, Магілёў, турма АДПУ], верагодна, брат Іаана Сяргеевіча Наўроцкага* . Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (?), рукапаложаны ў іерэя. З 1908 настаяцель Свята-Духавай царквы в. Прылессе Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. З 1911 другі святар Свята-Міхайлаўскага храма в. Кошалёў (Кашалёва) Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл., адначасова выкладаў у царкоўна-прыходскай школе. Арыштаваны 14.2.1930. Асуджаны 3.3.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі Н. Рэабілітаваны 24.7.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа Н. № 13545-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.