Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » НАЎРОЦКІ (НАВРОЦКИЙ) Георгій Сяргеевіч 

НАЎРОЦКІ (НАВРОЦКИЙ) Георгій Сяргеевіч

[1883, мяст. Расасна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — 3.3.1930, Магілёў, турма АДПУ], верагодна, брат Іаана Сяргеевіча Наўроцкага* . Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (?), рукапаложаны ў іерэя. З 1908 настаяцель Свята-Духавай царквы в. Прылессе Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. З 1911 другі святар Свята-Міхайлаўскага храма в. Кошалёў (Кашалёва) Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл., адначасова выкладаў у царкоўна-прыходскай школе. Арыштаваны 14.2.1930. Асуджаны 3.3.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі Н. Рэабілітаваны 24.7.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа Н. № 13545-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.

 


* Скончыў духоўнае вучылішча. З 1909 настаяцель Свята-Духавай царквы в. Русакі Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"