Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » НАЎРОЦКІ (НАВРОЦКИЙ) Аляксандр
[1877, в. Блужа Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 1.11.1937, Мінск, турма НКВД], сын Якава Наўроцкага*, старэйшы брат Іаана Наўроцкага. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. У 1930-я г. бухгалтар Мінскага юрыдычнага інстытута (?). Арыштаваны 3.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 20/2, кв. 3. Асуджаны 25.10.1937 з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.3.1989 пракуратурай БВА. Групавая справа Н. і інш. святароў № 23379-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.