Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » НАЎРОЦКІ (НАВРОЦКИЙ) Аляксандр 

НАЎРОЦКІ (НАВРОЦКИЙ) Аляксандр

[1877, в.  Блужа Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 1.11.1937, Мінск, турма НКВД], сын Якава Наўроцкага*, старэйшы брат Іаана Наўроцкага. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. У 1930-я г. бухгалтар Мінскага юрыдычнага інстытута (?). Арыштаваны 3.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 20/2, кв. 3. Асуджаны 25.10.1937 з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.3.1989 пракуратурай БВА. Групавая справа Н. і інш. святароў № 23379-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


* Вучыўся ў Пінскім духоўным вучылішчы. У 1870 — 1900-я г. псаломшчык Успенскага храма в. Блужа

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".