Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » НАРАНОВІЧ (НАРАНОВИЧ) Мікалай
[1892, в. Глівін Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Аляксія Нарановіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1913). Служыў у адным з храмаў Мінскай губ. (?). У 1930-я г. працаваў настаўнікам у няпоўнай СШ у мяст. Смалявічы Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 11.2.1935. Асуджаны 11.5.1935 з шэрагам настаўнікаў мяст. Смалявічы і Жодзіна пазасудовым органам НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 24.7.1957. Групавая справа Н. і інш. № 14740 захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.