Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » НАРАНОВІЧ (НАРАНОВИЧ) Мікалай 

НАРАНОВІЧ (НАРАНОВИЧ) Мікалай

[1892, в.  Глівін Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Аляксія Нарановіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1913). Служыў у адным з храмаў Мінскай губ. (?). У 1930-я г. працаваў настаўнікам у няпоўнай СШ у мяст. Смалявічы Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 11.2.1935. Асуджаны 11.5.1935 з шэрагам настаўнікаў мяст. Смалявічы і  Жодзіна пазасудовым органам НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 24.7.1957. Групавая справа Н. і інш. № 14740 захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД.


* Вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. У 1890—1900-я г. псаломшчык Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Глівін.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".