Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » НАЗАРАНКА (НАЗАРЕНКО) Елісей Пятровіч 

НАЗАРАНКА (НАЗАРЕНКО) Елісей Пятровіч

[1883, в. Гардуны Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. — 1.11.1937, Гомель, турма НКВД]. Пасля сканчэння пастырскіх курсаў, рукапаложаны ў іерэя. З 1913 служыў у Аляксандра-Неўскай царкве в. Ніўкі Гомельскага пав. , цяпер Добрушскі р-н . У 1920-я г. настаяцель Свята-Троіцкага храма ў роднай вёсцы. Арыштаваны ў в.  Пясочная Буда Гомельскага пав., цяпер Гомельскі р-н. Асуджаны ў студз. 1930 да 5 гадоў ППК. Вызвалены 22.8.1933 датэрмінова. Зноў арыштаваны 6.8.1937 у Гомелі. 30.10.1937 прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.7.1988.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Дзяржаўны архіў Гомельскай вобл., ф. 896, в. 1, с. 89, л. 8; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я. Мн., 1998; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Добрушскага р-на. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 1999.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".