Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » НАЗАРАНКА (НАЗАРЕНКО) Елісей Пятровіч 

НАЗАРАНКА (НАЗАРЕНКО) Елісей Пятровіч

[1883, в. Гардуны Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. — 1.11.1937, Гомель, турма НКВД]. Пасля сканчэння пастырскіх курсаў, рукапаложаны ў іерэя. З 1913 служыў у Аляксандра-Неўскай царкве в. Ніўкі Гомельскага пав. , цяпер Добрушскі р-н . У 1920-я г. настаяцель Свята-Троіцкага храма ў роднай вёсцы. Арыштаваны ў в.  Пясочная Буда Гомельскага пав., цяпер Гомельскі р-н. Асуджаны ў студз. 1930 да 5 гадоў ППК. Вызвалены 22.8.1933 датэрмінова. Зноў арыштаваны 6.8.1937 у Гомелі. 30.10.1937 прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.7.1988.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Дзяржаўны архіў Гомельскай вобл., ф. 896, в. 1, с. 89, л. 8; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я. Мн., 1998; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Добрушскага р-на. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 1999.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"