Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » МІЦКЕВІЧ (МИЦКЕВИЧ) Уладзімір Уладзіміравіч
[31.7.1886, в. Ворань Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Віцебскае духоўнае вучылішча (1908). З 1911—12 другі святар Свята-Троіцкай царквы в. Зайкава Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. У 1930-я г. служыў у Свята-Троіцкай царкве ў мяст. Янавічы, цяпер Віцебскі р-н. Арыштаваны 12.1.1937. Асуджаны 15.11.1937 з архіерэем Полацка-Віцебскай епархіі Гаўрыілам (Свідзерскім), святаром Полацка-Віцебскай епархіі Іосіфам Гусаковым, старастам царквы ў Яновічах Іванам Старычэнкам, актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа М. і інш. № 20107-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.
[По книге: т. II, с. 106]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.