Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » МІЦКЕВІЧ (МИЦКЕВИЧ) Уладзімір Уладзіміравіч 

МІЦКЕВІЧ (МИЦКЕВИЧ) Уладзімір Уладзіміравіч

[31.7.1886, в. Ворань Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Віцебскае духоўнае вучылішча (1908). З 1911—12 другі святар Свята-Троіцкай царквы в. Зайкава Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. У 1930-я г. служыў у Свята-Троіцкай царкве ў мяст. Янавічы, цяпер Віцебскі р-н. Арыштаваны 12.1.1937. Асуджаны 15.11.1937 з архіерэем Полацка-Віцебскай епархіі Гаўрыілам (Свідзерскім), святаром Полацка-Віцебскай епархіі Іосіфам Гусаковым, старастам царквы ў Яновічах Іванам Старычэнкам, актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа М. і інш. № 20107-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"