Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » МІКЛУШ (МИКЛУШ) Віктар Вікенцевіч 

МІКЛУШ (МИКЛУШ) Віктар Вікенцевіч

[1876, в.  Блужа Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 1933 (?), Магілёў, НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту настаяцель прыпісной царквы в. Селішча Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 23.2.1933. Асуджаны 21.4.1933 з шэрагам актыўных прыхаджан (усяго каля 10 чалавек) калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.6.1961 пастановай прэзідыума Магілёўскага абл. суда. Групавая справа М. і інш. № 7436-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.

 


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".