Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МІКЛУШ (МИКЛУШ) Віктар Вікенцевіч
[1876, в. Блужа Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 1933 (?), Магілёў, НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту настаяцель прыпісной царквы в. Селішча Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 23.2.1933. Асуджаны 21.4.1933 з шэрагам актыўных прыхаджан (усяго каля 10 чалавек) калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.6.1961 пастановай прэзідыума Магілёўскага абл. суда. Групавая справа М. і інш. № 7436-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.