Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » МІКАЛАЙ ВАСЮКОВІЧ
[28.3.1882, в. Коскі Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 26.9.1937, Мінск, турма НКВД], свяшчэннамучанік. Сын Васілія Васюковіча* . Пасля сканчэння Мінскага духоўнага вучылішча (1908) працаваў настаўнікам у народных школах горада. З 1913 псаломшчык царквы в. Ліцвяны, дзе святаром служыў яго бацька. Пасвячоны ў дыякана. У часы бальшавіцкага панавання вылучаўся прынцыповым стаўленнем да пытанняў веры. У адну з начэй 1930 мясцовыя пракамуністычныя актывісты спалілі царкву ў Ліцвянах. Назаўтра М. публічна заявіў: «Хіба гэта ўлада, калі пры ўладзе бальшавікі. Гэта не людзі <...>, а банда прайдзісветаў, якія здзекуюцца над праваслаўным народам!» У 1936, калі праводзіўся прымусовы подпіс на дзяржаўную пазыку, М. пры сведках адмовіўся ад набыцця аблігацый: «Падпісвацца не буду, няма патрэбы ўмацоўваць гэтую ўладу». Вядома, такія словы яму не маглі дараваць. Арыштаваны Уздзенскім раённым аддзелам НКВД 6.8.1937. Асуджаны тройкай НКВД 16.9.1937 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 23.3.1989. У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы кананізаваны і далучаны да ліку святых новапакутнікаў.
Кр.: Описание церквей и приходов Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Житія и Жизнеописанія новопрославленныхъ святых и Подвижниковъ Благочестія, въ Русской Православной Церкви просіявшихъ (отъ царствованія царя-мученика Николая II Александровіча і до нашихъ дней). СПб., 2001. Т. 2 (августъ-декабрь); Жития священномучеников Минской епархии; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мн., 2004.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.