Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » МЕЛЬЯЧЭНКА (МЕЛЬЯЧЕНКО) Гаўрыіл Фёдаравіч 

МЕЛЬЯЧЭНКА (МЕЛЬЯЧЕНКО) Гаўрыіл Фёдаравіч

[1878, в. Будзіна Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў ва Успенскім храме ў мяст. Пустынкі Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 18.9.1937. Асуджаны 5.11.1937 са святарамі Магілёўскай епархіі Дзмітрыем Случаноўскім, Антоніем Сцяпанавым, дыяканам Фамой Казловым і  інш. тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.9.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа М. № 14092-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.

 


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".