Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МЕЛЬЯЧЭНКА (МЕЛЬЯЧЕНКО) Гаўрыіл Фёдаравіч
[1878, в. Будзіна Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў ва Успенскім храме ў мяст. Пустынкі Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 18.9.1937. Асуджаны 5.11.1937 са святарамі Магілёўскай епархіі Дзмітрыем Случаноўскім, Антоніем Сцяпанавым, дыяканам Фамой Казловым і інш. тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.9.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа М. № 14092-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.