Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » МЕЛІЁРАЎ (МЕЛИОРОВ) Аляксій Мікалаевіч 

МЕЛІЁРАЎ (МЕЛИОРОВ) Аляксій Мікалаевіч

[1869, Холм, цяпер райцэнтр Наўгародскай вобл., Расія — ?]. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. З 1908 служыў у Раства-Багародзіцкім храме в. Уборкі (Уборак) Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Лоеўскі р-н Гомельскай вобл., духаўнік паўднёвай часткі 1-й акругі цэркваў Рэчыцкага пав. З 1915 настаяцель Мікалаеўскага храма ў мяст. Вызна Слуцкага пав. Мінскай губ. (з 1923 в. Красная Слабада, цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл.), памочнік, з 1917 благачынны цэркваў 4-й акругі Слуцкага пав. Арыштаваны 18.2.1930. Асуджаны 27.4.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа М. № 29016-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с. 67.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".