Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МЕЛІЁРАЎ (МЕЛИОРОВ) Аляксій Мікалаевіч
[1869, Холм, цяпер райцэнтр Наўгародскай вобл., Расія — ?]. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. З 1908 служыў у Раства-Багародзіцкім храме в. Уборкі (Уборак) Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Лоеўскі р-н Гомельскай вобл., духаўнік паўднёвай часткі 1-й акругі цэркваў Рэчыцкага пав. З 1915 настаяцель Мікалаеўскага храма ў мяст. Вызна Слуцкага пав. Мінскай губ. (з 1923 в. Красная Слабада, цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл.), памочнік, з 1917 благачынны цэркваў 4-й акругі Слуцкага пав. Арыштаваны 18.2.1930. Асуджаны 27.4.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа М. № 29016-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.