Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » МАЦКЕВІЧ (МАЦКЕВИЧ) Іаан 

МАЦКЕВІЧ (МАЦКЕВИЧ) Іаан

[1881, в. Слаўкавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — 10.3.1938, Мінск, турма НКВД], протаіерэй. Сын Мікалая Мацкевіча* . Скончыў духоўную семінарыю. З 1912 служыў у Свята-Троіцкай царкве в. Бродаўка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н. У 1920-я г. настаяцель Андрэеўскага храма ў Барысаве. Арыштаваны 27.12.1937 у Барысаве па адрасе: вул. Савецкая, д. 155. Асуджаны 30.12.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.9.1956 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа М. і інш. № 7096-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с. 67.


* Скончыў духоўную семінарыю. Рукапаложаны ў іерэя. Да 1896 настаяцель Касма-Даміянаўскай царквы в. Слаўкавічы. У?1897—1912 служыў у Мікалаеўскім храме в. Сіняўка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. Узнагароджаны набедранікам (да 1886), камілаўкай (да 1900), нагрудным крыжам (да 1903).
У 1913 настаяцелем Сіняўскага храма стаў, верагодна, сын Мікалая Мацкевіча і брат Іаана Мацкевіча — Георгій Мацкевіч. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1900). Прызначаны ў Параскева-Пятніцкую царкву в. Бабровічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. У?1903 пераведзены ў Мікалаеўскі храм в. Дуброва Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".