Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МАЦКЕВІЧ (МАЦКЕВИЧ) Іаан
[1881, в. Слаўкавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — 10.3.1938, Мінск, турма НКВД], протаіерэй. Сын Мікалая Мацкевіча* . Скончыў духоўную семінарыю. З 1912 служыў у Свята-Троіцкай царкве в. Бродаўка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н. У 1920-я г. настаяцель Андрэеўскага храма ў Барысаве. Арыштаваны 27.12.1937 у Барысаве па адрасе: вул. Савецкая, д. 155. Асуджаны 30.12.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.9.1956 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа М. і інш. № 7096-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.