Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » МАХНАВЕЦ (МАХНОВЕЦ) Іаан Сільвестравіч 

МАХНАВЕЦ (МАХНОВЕЦ) Іаан Сільвестравіч

[30.8.1894, в. Вялікая Былка Кралявецкага пав. Чарнігаўскай губ., цяпер Сумская вобл., Украіна — пасля 1962], святар, брат Савы Махнаўца* . З сялянскай сям’і. Скончыў вясковую і настаўніцкую школы. З 1914 працаваў у царкоўна-прыходскай школе в. Забалотава Кралявіцкага пав. У 1915—18 на ваеннай службе. Пасля дэмабілізацыі працаваў на ўласнай гаспадарцы. З 1926 — на чыгунцы ў Днепрапятроўскай вобл. У пачатку 2-й сусветнай вайны вярнуўся на радзіму. Пісар, сакратар вясковай управы. 23.8.1943 у Чарнігаве вытрымаў экзамен на званне святара і архіепіскапам Чарнігаўскім і Нежынскім Сімяонам (Іваноўскім) рукапаложаны ў іерэя. Служыў у с. Алтынаўка Кралявецкага р-на. Арыштаваны 13.9.1943 (?). Асуджаны за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 10 гадоў ППК. Пасля сканчэння тэрміну — у ссылцы. Вызвалены 17.9.1955 са зняццем судзімасці. У снеж. 1955 вярнуўся на радзіму. З 24.1.1956 настаяцель Свята-Троіцкай царквы с.  Будзёнаўка. З 29.10.1959 служыў у  Мікалаеўскім храме в. Вяркіеўка Нежынскага р-на Чарнігаўскай вобл. Узнагароджаны набедранікам (1956), скуф’ёй (1959). 29.8.1962 прыняты ў клір Мінскай епархіі і прызначаны настаяцелем Пакроўскай царквы в. Радастава Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 472.


* Да 1955 настаяцель Свята-Троіцкай царквы с. Будзёнаўка Каропскага р-на Чарнігаўскай вобл.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".