Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МАХНАВЕЦ (МАХНОВЕЦ) Іаан Сільвестравіч
[30.8.1894, в. Вялікая Былка Кралявецкага пав. Чарнігаўскай губ., цяпер Сумская вобл., Украіна — пасля 1962], святар, брат Савы Махнаўца* . З сялянскай сям’і. Скончыў вясковую і настаўніцкую школы. З 1914 працаваў у царкоўна-прыходскай школе в. Забалотава Кралявіцкага пав. У 1915—18 на ваеннай службе. Пасля дэмабілізацыі працаваў на ўласнай гаспадарцы. З 1926 — на чыгунцы ў Днепрапятроўскай вобл. У пачатку 2-й сусветнай вайны вярнуўся на радзіму. Пісар, сакратар вясковай управы. 23.8.1943 у Чарнігаве вытрымаў экзамен на званне святара і архіепіскапам Чарнігаўскім і Нежынскім Сімяонам (Іваноўскім) рукапаложаны ў іерэя. Служыў у с. Алтынаўка Кралявецкага р-на. Арыштаваны 13.9.1943 (?). Асуджаны за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 10 гадоў ППК. Пасля сканчэння тэрміну — у ссылцы. Вызвалены 17.9.1955 са зняццем судзімасці. У снеж. 1955 вярнуўся на радзіму. З 24.1.1956 настаяцель Свята-Троіцкай царквы с. Будзёнаўка. З 29.10.1959 служыў у Мікалаеўскім храме в. Вяркіеўка Нежынскага р-на Чарнігаўскай вобл. Узнагароджаны набедранікам (1956), скуф’ёй (1959). 29.8.1962 прыняты ў клір Мінскай епархіі і прызначаны настаяцелем Пакроўскай царквы в. Радастава Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.
Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 472.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.