Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » МАСКАЛЕВІЧ (МОСКАЛЕВИЧ) Аляксандр 

МАСКАЛЕВІЧ (МОСКАЛЕВИЧ) Аляксандр

[1904, в. Крынка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Канстанціна Маскалевіча* . Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в. Труханавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 24.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20  інш. святарамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 5  гадоў ППК. 15.8.1946 Запарожскім абл. судом прыгавораны да 10 гадоў ППК. Вызвалены 18.12.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа М. і інш. № 27605-с захоўваецца ў  архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


* З 1886 псаломшчык Мікалаеўскай царквы в. Горкі Бабруй­скага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. У?1900-я г. — Міхайлаўскага храма в. Крынка

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".