Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МАСКАЛЕВІЧ (МОСКАЛЕВИЧ) Аляксандр
[1904, в. Крынка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Канстанціна Маскалевіча* . Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в. Труханавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 24.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. святарамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. 15.8.1946 Запарожскім абл. судом прыгавораны да 10 гадоў ППК. Вызвалены 18.12.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа М. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.