Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » МАМЫКА (МАМЫКО) Пётр Васілевіч 

МАМЫКА (МАМЫКО) Пётр Васілевіч

[1890, в.  Ігрушка Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г., верагодна, служыў у Канстанцінаўскай царкве в. Салаўі (Вялікія Салаўі) Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 13.1.1930. Асуджаны 12.3.1930 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Леанідам Кліндуховым, Дзмітрыем Розавым, Міхаілам Саракалетавым і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".