Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МАМЫКА (МАМЫКО) Пётр Васілевіч
[1890, в. Ігрушка Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г., верагодна, служыў у Канстанцінаўскай царкве в. Салаўі (Вялікія Салаўі) Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 13.1.1930. Асуджаны 12.3.1930 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Леанідам Кліндуховым, Дзмітрыем Розавым, Міхаілам Саракалетавым і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.