Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » МАЛЮШЧЫЦКІ (МАЛЮЩИЦКИЙ) Данііл Мікалаевіч
[1864, в. Машкова Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мікалаеўскім храме ў Крычаве Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. З 1912 настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Родня Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. У 1920-я г. служыў у Пакроўскім храме ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 27.3.1929. Асуджаны 19.6.1929 са старастам і актыўнымі прыхаджанамі паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.6.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа М. і інш. № 22052-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.