Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » МАЛЮШЧЫЦКІ (МАЛЮЩИЦКИЙ) Данііл Мікалаевіч 

МАЛЮШЧЫЦКІ (МАЛЮЩИЦКИЙ) Данііл Мікалаевіч

[1864, в. Машкова Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мікалаеўскім храме ў Крычаве Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. З 1912 настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Родня Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. У 1920-я г. служыў у Пакроўскім храме ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 27.3.1929. Асуджаны 19.6.1929 са старастам і актыўнымі прыхаджанамі паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.6.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа М. і інш. № 22052-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".