Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » МАЗГАЙЛА (МАЗГАЙЛО) Аляксій Міхайлавіч
[1892, в. Доўгавічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], свяшчэннаслужыцель. Беларус. Верагодна, сын Міхаіла Мазгайлы* . У 1920-я г. служыў у Раства-Багародзіцкай царкве ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 24.2.1932. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі: настаўнікам Крычаўскай сямігодкі Васілём Яўціхіевічам Яўціхіевым (1889), сялянамі, братамі Каліны Левусава, Анісімам Піменавічам Левусавым (1877), Максімам Піменавічам Левусавым (1885), сялянамі Іванам Астапавічам Ляднеўскім (1887), Андрэем Іванавічам Філіпенкам (1880). Асуджаны калегіяй АДПУ 9.4.1932 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 16.1.1989. Групавая справа М. і інш. № 13210 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.