Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » МАЗГАЙЛА (МАЗГАЙЛО) Аляксій Міхайлавіч 

МАЗГАЙЛА (МАЗГАЙЛО) Аляксій Міхайлавіч

[1892, в. Доўгавічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], свяшчэннаслужыцель. Беларус. Верагодна, сын Міхаіла Мазгайлы* . У 1920-я г. служыў у Раства-Багародзіцкай царкве ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 24.2.1932. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі: настаўнікам Крычаўскай сямігодкі Васілём Яўціхіевічам Яўціхіевым (1889), сялянамі, братамі Каліны Левусава, Анісімам Піменавічам Левусавым (1877), Максімам Піменавічам Левусавым (1885), сялянамі Іванам Астапавічам Ляднеўскім (1887), Андрэем Іванавічам Філіпенкам (1880). Асуджаны калегіяй АДПУ 9.4.1932 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 16.1.1989. Групавая справа М. і інш. № 13210 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


* У 1900-я г. псаломшчык Міхайлаўскага храма в. Маркавічы Гомельскага пав. (тагачасны паштовы адрас: ст. Дабранка Чарнігаўскай губ.), цяпер Гомельскі р-н.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"