Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » МАГЕР Алена Кірылаўна
[1876, в. Бачэйкава Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларуска. З сялянскай сям’і. Да арышту псаломшчыца Ільінскай царквы ў Бешанковічах. Мела двое дзяцей. Арыштавана 7.3.1932 у роднай вёсцы. Асуджана 5.6.1932 са святаром Андрэем Кошалевым, старастам царквы Васілём Талстым і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ў Зах.-Сібірскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 6.10.1988 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.