Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » МАГЕР Алена Кірылаўна 

МАГЕР Алена Кірылаўна

[1876, в. Бачэйкава Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларуска. З сялянскай сям’і. Да арышту псаломшчыца Ільінскай царквы ў Бешанковічах. Мела двое дзяцей. Арыштавана 7.3.1932 у роднай вёсцы. Асуджана 5.6.1932 са святаром Андрэем Кошалевым, старастам царквы Васілём Талстым і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ў Зах.-Сібірскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 6.10.1988 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".