Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ЛЯШКЕВІЧ (ЛЕШКЕВИЧ) Аляксандр Дзмітрыевіч
[1874, в. Лоўжа Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. (паводле інш. звестак Расоны Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл.). — ?], верагодна, брат святара Мітрафана Ляшкевіча. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю. З 1904 настаяцель Раства-Багародзіцкага храма в. Расоны Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл., выкладаў у пачатковай народнай школе в. Азярцоўская Полацкага пав. У 1920-я г. настаяцель Увазнясенскай царквы ў Расонах. Меў трое дзяцей. Арыштаваны 21.6.1927. Асуджаны 16.9.1927 пастановай калегіі АДПУ за «антысавецкую агітацыю і дапамогу шпіёну» дa 3 гадоў высылкі ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.5.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Л. № 22027-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, ІКБР.
[По книге: т. II, с. 52]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.